Тэатр

Тэатр “Крылы халопа” створаны ў 2001 годзе (з 2001 па 2011 Свабодны тэатр).

Місія тэатра: развіцце сучаснага тэатральнага мастацтва Беларусі і інавацыйных тэатральных практык, увасабленне крытычнага погляду на праблемы соцыуму ў перфарматыўнай форме.

Дзейнасць: стварэнне спектакляў, тэатральная педагогіка, адукацыйныя мерапрыемствы (лекцыі, сустрэчы, паказы), рэалізацыя тэатральных праграм і праектаў, у тым ліку з дзецьмі і людзьмі з інваліднасцю, праца тэатральнай бібліятэкі, абмен досьведам с тэарэтыкамі і практыкамі з Беларусі і іншых краінаў.

Тэатр КХ стварыў 12 спектакляў, якія былі прадстаўлены на больш чым 50 тэатральных і культурных фестывалях у Польшчы, Расеі, Беларусі, Францыі, Украіне, Даніі.

Калектыў тэатра праводзіў тэатральныя майстар-класы у Беларусі, ЗША, Францыі, Польшчы, Расеі, Украіне, Літве. У 2016 годзе адчынена Школа Калектыўнага Мастацтва, у рамках якой кожны год тэатр набірае жадаючых у акторскую студыю.

Акрамя таго тэатр займаўся праектамі анімацыі ў Варшаве і Беларусі, працаваў з падлеткамі, людзьмі з псіхічнымі хваробамі, у дзіцячых інтэрнатах, арганізоўваў open-air фестывалі (Дзень вуліцы Падгародская (2008-2010), Прызба-фэст (2014) і іншыя), канцэрты, выставы, кінапаказы, фрымаркеты.

У 2018 годзе тэатр атрымаў Узнагароду ААН Залатога голубя, якую атрымліваюць за значны ўклад у абарону правоў і годнасці кожнага чалавека.

Прастора КХ

Прастора КХ (Крылы Халопа) - незалежная культурная прастора ў Брэсце. Адчынена ў 2014 годзе калектывам тэатра “Крылы халопа”. КХ працуе як пляцоўка для адукацыйнай, прэзентацыённай, даследчай працы і камунікацыі ў галіне тэатра, сучаснага мастацтва, нефармальнай адукацыі. Праца КХ накіравана на актывізацыю культурнага жыцця ў рэгіёне і Беларусі, актывізацыю лакальных ініцыятыў. Прастора КХ адчынена для рэалізацыі праектаў лакальнай супольнасці ў галіне мастацтва і адукацыі, накіравана на фарміраванне актыўнай пазіцыі ўдзелу і ўплыву на сваё жыццё і жыццё супольнасці. Прастора КХ працуе як галерэя сучаснага мастацтва. Мэты галерэі КХ - прысутнасць беларускага і замежнага сучаснага мастацтва ў прасторы Брэста, падтрымка крытычнага і сацыяльнага мастацтва, у тым ліку праектаў, накіраваных на інклюзію “выключаных” па розным прычынам мастакоў, стварэнне пляцоўкі для междысцыплінарнага дыялогу, лакальнай і міжнароднай супрацы, удзел ў беларускіх і міжнародных праектах выставаў. Другі важны кірунак працы КХ - нефармальная адукацыя: арганізацыя лекцый, дыскусій, сустрэч, майстар-класаў.